28 жніўня 2026
У пункце пропуску «Брэст» спыненая спроба незаконнага перамяшчэння праз мяжу спецыялізаванага абсталявання для патронаў.
34-гадовы грамадзянін Беларусі, які рухаўся з Польшчы на легкавым аўтамабілі Audi, для праходжання мяжы абраў зялёны калідор і пацвердзіў, што ў яго няма тавараў, якія падлягаюць дэклараванню.
Сам жа ў асабістых рэчах схаваў 32 адзінкі прыстасаванняў і абсталявання для вырабу і перазарадкі патронаў. Мытнікі іх выявілі пры даглядзе дарожных торбаў мужчыны.
Агульны ацэначны кошт канфіскаваных да рашэння суда матрыц для рыштунку патронаў, станкоў для абрэзкі гільзаў, прэсаў для перазарадкі і іншага склаў больш за 22 тыс.рублёў.
Брэсцкай мытняй у дачыненні да грамадзяніна пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 2 арт.15.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь і канфіскацыя ўтоеных тавараў.
Тэгі па тэме