Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Удзельнікі семінара, які адбыўся ў ведамасным Інстытуце мытных органаў, абмеркавалі пытанні прымянення ў Беларусі палажэнняў Пагаднення СГА па спрашчэнні працэдур гандлю

У ведамасным Інстытуце мытных органаў Беларусі адбыўся семінар па абмеркаванні пытанняў прымянення ў Рэспубліцы Беларусь палажэнняў Пагаднення Сусветнай гандлёвай арганізацыі па спрашчэнні працэдур гандлю. 

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай мытні і іншых дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, бізнес-супольнасці, а таксама рэгіянальны саветнік Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Марыё Апосталаў. 

Дадзенае мерапрыемства адбылося ў працяг семінара, які адбыўся ў Мінску ў снежні 2019 года, на якім быў адзначаны пачатак праекта Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН па ацэнцы гатоўнасці Беларусі да ўкаранення мер Пагаднення. 

Пагадненне аб спрашчэнні працэдур гандлю, што ўступіла ў сілу ў лютым 2017 года, фактычна з’яўляецца першай шматбаковай дамовай у галіне спрашчэння міжнароднага гандлю пасля Кіёцкай канвенцыі 1973 г. У цяперашні час пагадненне ратыфікавана 145 дзяржавамі-членамі СГА.

Акрамя прагрэсіўнага характару Пагаднення, пытанне яго імплементацыі з’яўляецца актуальным для Беларусі ў рамках перамоўнага трэка па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Пагадненне ўваходзіць у пералік міжнародных дакументаў, ратыфікацыя якіх з’яўляецца абавязковай умовай далучэння да СГА. 

У сваю чаргу беларускімі дзяржаўнымі органамі ў цесным узаемадзеянні з бізнесам праводзіцца сістэмная работа па аптымізацыі гандлёвых працэдур.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.customs.gov.by/by/news1-by/view/udzelniki-seminara-jaki-adbyusja-u-vedamasnym-instytutse-mytnyx-organau-abmerkavali-pytanni-11985-2019/
© ДМК РБ
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт ДМК Рэспублікі Беларусь абавязковая
Падтрымка і мадэрнізацыя - Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»
Распрацоўка - БЕЛТА