Галоўная
Навiны
204 

24.06.2019
Пры Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі ствараецца кансультатыўны орган
Пры Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі ствараецца кансультатыўны орган у фармаце групы грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 чэрвеня 2019 года № 407, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.
Згодна з дакументам, у ліку асноўных задач кансультатыўнага органа арганізацыя і каардынацыя ўзаемадзеяння мытных органаў і зацікаўленых асобаў, накіраванага на павышэнне эфектыўнасці мытнага кантролю і прадухіленне парушэнняў у сферы мытнага рэгулявання, падрыхтоўка прапаноў па ўключэнні ў праекты нарматыўных прававых актаў палажэнняў, якія спрыяюць павышэнню эфектыўнасці мытнага кантролю, а таксама разгляд праблемных пытанняў, якія тычацца практычнай рэалізацыі заканадаўства аб мытным рэгуляванні зацікаўленымі асобамі.
Пастанова зацверджае палажэнне аб парадку ўзаемадзеяння мытных органаў з асобамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы мытнай справы, упаўнаважанымі эканамічнымі аператарамі. Палажэнне накіравана на павышэнне эфектыўнасці мытнага кантролю і прадухіленне парушэнняў у сферы мытнага рэгулявання.