Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

29-гадовы беларус «начыніў» глушыцель свайго аўто часткамі пэйнтбольнай зброі


Намер жыхара Гродзенскага раёна зэканоміць на выплаце мытных плацяжоў можа абярнуцца канфіскацыяй транспартнага сродку. Мужчына, які практычна праз дзень перасякаў мяжу, схаваў у тайніку аўтамабіля тавар.

29-гадовы беларус ехаў па «зялёным» калідоры праз пункт пропуску «Брузгі» на легкавым аўтамабілі HYUNDAI. Пры правядзенні мытнага кантролю з выкарыстаннем інспекцыйна-надгляднага комплексу ўстаноўлена наяўнасць тавару ў тайніку. У выніку дагляду з прастору глушыцеля былі выняты часткі пэйнтбольнай зброі, а таксама экіпіроўка да яе. Прадметы былі загорнуты ў чорную стрейч-плёнку.

Аўтамабіль і тавар канфіскаваны. Па выяўленым факце Гродзенскай рэгіянальнай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 2 арт. 14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае канфіскацыю як схаваных тавараў, так і транспартнага сродку з тайнікамі.


 Па матэрыялах Гродзенскай рэгіянальнай мытні

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.customs.gov.by/by/news1-by/view/29-gadovy-belarus-nachyniu-glushytsel-svajgo-auto-chastkami-pejntbolnaj-zbroi-12724-2019/
© ДМК РБ
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт ДМК Рэспублікі Беларусь абавязковая
Падтрымка і мадэрнізацыя - Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»
Распрацоўка - БЕЛТА