Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

78% партый экспартуемых тавараў афармляюцца беларускімі мытнікамі на працягу пяці хвілін

Сёння афармленне супрацоўнікамі мытных органаў 78% партый экспартуемых тавараў не перавышае пяці хвілін. Такі паказчык, прадугледжаны Стратэгіяй развіцця мытных органаў на канец 2019 года, беларуская мытня дасягнула ўжо ў маі. Калі параўноўваць з аналагічным перыядам 2018 года, колькасць партый, што афармляюцца на працягу пяці хвілін, павялічылася на 11%.
  

Усяго за пяць месяцаў 2019 года аформлена больш за 47 млн. тон тавараў, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзейнасць беларускай мытні цалкам накіравана на аптымізацыю мытных працэсаў, стварэнне спрыяльных умоў для паспяховага развіцця міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, павышэнне транзітнай прывабнасці і інвестыцыйнага клімату нашай дзяржавы.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.customs.gov.by/by/news1-by/view/78-partyj-ekspartuemyx-tavarau-afarmljajutstsa-belaruskimi-mytnikami-na-pratsjagu-pjatsi-xvilin-11399-2019/
© ДМК РБ
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт ДМК Рэспублікі Беларусь абавязковая
Падтрымка і мадэрнізацыя - Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»
Распрацоўка - БЕЛТА