Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Больш за 100 тысяч незадэклараваных даляраў ЗША перамяшчаў праз мяжу кіроўца грузавога аўтамабіля

На беларуска-ўкраінскай мяжы супрацоўнікі Брэсцкай мытні выявілі буйную суму незадэклараванай валюты ў кіроўцы грузавога аўтамабіля.

 46-гадовы грамадзянін Украіны рухаўся на транспартным сродку VOLVO праз рэспубліканскі пункт мытнага афармлення «Верхні Церабяжоў». Пры выездзе з Беларусі ён заявіў аб адсутнасці тавараў для асабістага карыстання, якія падлягаюць дэклараванню. 

Аднак пры правядзенні мытнага кантролю ў кабіне сярод асабістых рэчаў выявілі скрутак. У ім знаходзіліся 100 тысяч даляраў ЗША, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню. 

За перамяшчэнне праз мяжу незадэклараванай валюты ў буйным памеры Брэсцкай мытняй у дачыненні да грамадзяніна распачата крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 228 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Кантрабанда).

Беларуская мытня нагадвае грамадзянам, што пры перамяшчэнні праз мытную мяжу незадэклараваных наяўных грашовых сродкаў у памеры, якi перавышае ў эквіваленце 30 000 даляраў ЗША, прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе штрафу, або абмежавання волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Абавязковаму мытнаму дэклараванню падлягаюць наяўныя грашовыя сродкі ў эквіваленце звыш 10 000 даляраў ЗША.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.customs.gov.by/by/news1-by/view/bolsh-za-100-tysjach-nezadeklaravanyx-daljarau-zsha-peramjashchau-praz-mjazhu-kiroutsa-gruzavoga-11566-2019/
© ДМК РБ
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт ДМК Рэспублікі Беларусь абавязковая
Падтрымка і мадэрнізацыя - Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»
Распрацоўка - БЕЛТА