Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Гродзенскія мытнікі ўсталявалі факт незаконнага перамяшчэння праз мяжу красовера, які знаходзіцца ў вышуку

Супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з кантрабандай Гродзенскай рэгіянальнай мытні спынена спроба незаконнага ўвозу на тэрыторыю Еўразійскайга эканамічнага саюза красовера сегмента «люкс» коштам каля 100 тыс. рублёў.

Аўтамабіль Land Rover Sport 2014 года выпуску затрыманы мытнікамі ў пункце пропуску «Катлоўка», праз які грамадзянін Расійскай Федэрацыі рухаўся з Літвы. Транспартны сродак быў накіраваны на экспертызу ў Ашмянскі міжраённы аддзел ДКСЭ Рэспублікі Беларусь, якая пацвердзіла, што ідэнтыфікацыйны нумар транспартнага сродку відазмянілі шляхам нанясення другаснага нумару. У выніку праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што аўтамабіль лічыцца ў вышуку па базе дадзеных Інтэрпола.  

Па выяўленым факце Гродзенская рэгіянальная мытня распачала адміністрацыйны працэс, транспартны сродак затрыманы, праводзяцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.customs.gov.by/by/news1-by/view/grodzenskija-mytniki-ustaljavali-fakt-nezakonnaga-peramjashchennja-praz-mjazhu-krasovera-jaki-11445-2019/
© ДМК РБ
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт ДМК Рэспублікі Беларусь абавязковая
Падтрымка і мадэрнізацыя - Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»
Распрацоўка - БЕЛТА