Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

На Сесіях Савета мытанага супрацоўніцтва ў Брусэлі паміж Рэспублікай Беларусь і Усходняй Рэспублікай Уругвай падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве, а паміж беларускай і ўкраінскай мытнымі службамі – Пратакол аб узаемадзеянні

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Сенько прымае ўдзел у 133/134 Сесіях Савета мытнага супрацоўніцтва, якія праходзяць 27-29 чэрвеня 2019 г. у Брусэлі. 

У рамках работы Сесій адбыліся выступленні кіраўніцтва Сусветнай мытнай арганізацыі, Савета, разгледжаны ключавыя пытанні па асноўных напрамках дзейнасці мытных службаў, праведзены кансультацыі ў частцы супрацоўніцтва мытных адміністрацый, якія ўваходзяць у розныя рэгіёны Сусветнай мытнай арганізацыі. 

На Сесіях абмяркоўваліся і пытанні інстытуцыйнага развіцця, ацэнкі мытнага кошту, выканання і спрашчэння мытных працэдур.

Таксама ў рамках мерапрыемстваў паміж Рэспублікай Беларусь і Усходняй Рэспублікай Уругвай падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах, а паміж беларускай і ўкраінскай мытнымі службамі - Пратакол аб узаемадзеянні ў сферы барацьбы з парушэннямі мытнага заканадаўства, звязанымі з перамяшчэннем тавараў паветраным транспартам.

 

Старшыня ДМК Юрый Сенько абмеркаваў і шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі мытных адміністрацый замежных дзяржаў. У прыватнасці, з мытнай службай Германіі абмяркоўвалася падрыхтоўка Твінінг-праекта, які тычыцца ўмацавання супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам і Рэспублікай Беларусь у мытнай сферы.

Таксама кіраўнік беларускай мытні прыме ўдзел у выбарах кіраўнікоў Дырэктаратаў, членаў Камітэтаў і Старшыні Савета мытнага супрацоўніцтва.

Дзякуючы ўдзелу беларускай мытнай службы ў Сесіях Савета, ключавых мерапрыемствах Сусветнай мытнай арганізацыі, пазіцыя Беларусі даводзіцца да міжнароднай мытнай супольнасці і ўлічваецца пры прыняцці рашэнняў у мытнай сферы і фарміраванні міжнароднай мытнай палітыкі.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.customs.gov.by/by/news1-by/view/na-sesijax-saveta-mytanaga-supratsounitstva-u-bruseli-pamizh-respublikaj-belarus-i-usxodnjaj-11467-2019/
© ДМК РБ
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт ДМК Рэспублікі Беларусь абавязковая
Падтрымка і мадэрнізацыя - Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»
Распрацоўка - БЕЛТА