Звароты грамадзян
Парадак разгляду зваротаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусьад 18 ліпеня 2011 года №300-З «Абзваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Змяненні і дапаўненні ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. №306-З (нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 22.07.2015, 2/2304).
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты заяўніка.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, пацвярджаючыя іх паўнамоцтвы.
Калі для разгляду электроннага звароту па сутнасці патрэбна указанне персанальных даных заяўніка ці іншых асоб, за выключэннем тых, што ўтрымліваюцца ў звароце, заяўніку прапануецца звярнуцца з вусным ці пісьмовым зваротам.
Пісьмовыя звароты накіроўваюцца ў Дзяржаўны мытны камітэт на адрас: 220007, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул.Магілёўская, 45/1 ці ў мытні.
Электронныя звароты грамадзян накіроўваюцца па запоўненай форме электроннага звароту грамадзян ці на адрас электронной пошты мытняў.
Адклікаць электронны зварот можна па пісьмовай заяве або накіраваць заяву ў электроннай форме такім жа чынам, як быў накіраваны электронны зварот.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электроннай форме на адрас электроннай пошты, указанай у электронным звароце, або ў пісьмовай форме на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна ў выпадках, вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот можа быць не разгледжаны па сутнасці, калі:
- зварот не адпавядае патрабаванням, вызначаным пунктамі 1-6 артыкула 12 дадзенага Закона;
- зварот падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або згодна з заканадаўчымі актамі вызначаюць іншы парадак унясення і разгляду такіх зваротаў;
- звароты змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі, у тым ліку, калі заўвагі і (або) прапановы, унесеные ў кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці гэтай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, не датычацца якасці выпускаемых (рэалізуемых) імі тавараў, выкананых работ, аказаных паслуг;
- без уважлівай прычыны прайшоў тэрмін падачы скаргі;
- заяўнікам накіраваны паўторны зварот, які ў тым ліку занесены ў кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім не ўтрымліваецца новых абставін, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам завершана перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Адказ на электронны зварот ці рашэнне аб немагчымасці разглядаць электронны зварот па сутнасці, могуць быць абскарджаны ў судзе ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з падпунктам 1.1. пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб” звароты грамадзян, першапачаткова разглядаюцца па сутнасці згодна з кампетэнцыяй у мытнях, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і знаходзяцца ў межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах.