Звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
- найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка цi асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць зварот;
- адрас электроннай пошты заяўніка.
Пісьмовыя звароты трэба накіроўваць у Дзяржаўны мытны камітэт па адрасе: 220007, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Магілёўская, 45/1 або ў мытнi.
Электронныя звароты юрыдычных асоб накіроўваюцца праз запаўненне формы электроннага звароту юрыдычных асоб або на адрасы электроннай пошты мытняў .
Водгук электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы альбо накіраваннем заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраванs электронны зварот.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб ".
У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
- звароты не адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым пунктамі 1- 6 артыкула 12 гэтага Закона ;
- звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянска-працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- звароты змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі, у тым ліку калі заўвагі і (або) прапановы, што ўнесены ў кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці гэтай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, не датычацца якасці вырабляемых ( рэалізуемых) імі тавараў, выконваемых работ, аказваемых паслуг;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку занесены ў кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім не пазначаны новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Адказ на электронны зварот або рашэнне пакінуць электронны зварот без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Звяртаем увагу на тое, што, у адпаведнасці з падпунктам 1.1. пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб", звароты юрыдычных асоб, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй у мытнях, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаны ў межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выказаныя ў зваротах.