Графік асабістага прыёму кіраўніцтвам Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь
ГРАФІК ПРЫЁМУ:
№ |
СЛУЖБОВАЯ АСОБА |
ПРОЗВІШЧА, ІМЯ, ІМЯ па БАЦЬКУ |
ДНІ ПРЫЁМУ |
ГАДЗІНЫ ПРЫЁМУ |
---|---|---|---|---|
1. |
Старшыня Камітэта |
|
Першая серада месяца |
08.00 – 14.00 |
2. |
Першы намеснік Старшыні |
АРЛОЎСКІ Уладзімір Мікалаевіч
|
Чацвер |
08.00 – 14.00 |
3. |
Намеснік Старшыні |
БАГДЗЕВІЧ Аляксандр Віктаравіч |
Панядзелак |
08.00 – 14.00 |
4. |
Намеснік Старшыні |
ПОЛУДЗЕНЬ Сяргей Анатольевіч |
Аўторак |
14.00 – 20.00 |
5. |
Намеснік Старшыні |
СВІРЫД Мікалай Анатольевіч |
Серада |
08.00 – 14.00 |
1. Прыём заяўнікаў службовымі асобамі ўпраўленняў Камітэта ажыцццяўляецца штодзённа ў рабочыя дні з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.
2. Прыём заяўнікаў у суботу і нядзелю ажыццяўляе дзяжурны па Дзяржаўным мытныма камітэце ў адпаведнасці з графікам дзяжурстваў.
3. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца службовымі асобамі, адказнымі за арганізацыю прыёму (глядзі табліцу “Папярэдні запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Дзяржаўнага мытнага камітэта”)
№ |
Службовая асоба |
ПРОЗВІШЧА, ІМЯ, ІМЯ па БАЦЬКУ |
Службовая асоба, адказная за арганізацыю прыёму |
КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН |
---|---|---|---|---|
1. |
Старшыня Камітэта |
|
Пяшко |
218-91-05 |
2. |
Першы намеснік Старшыні |
АРЛОЎСКІ Уладзімір Мікалаевіч
|
Жамойда Дзмітрый Аляксандравіч |
218-91-07 |
3. |
Намеснік Старшыні |
БАГДЗЕВІЧ Аляксандр Віктаравіч |
Малахоўская |
218-91-08 |
4. |
Намеснік Старшыні |
ПОЛУДЗЕНЬ Сяргей Анатольевіч |
Малахоўская Таццяна Мікалаеўна |
218-91-08 |
5. |
Намеснік Старшыні |
СВІРЫД Мікалай Анатольевіч |
Жамойда Дзмітрый Аляксандравіч |
218-91-07 |
ПАРАДАК ПРЫЁМУ:
Асабісты прыём ажыццяўляецца Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта, намеснікамі Старшыні, начальнікамі мытняў і іх намеснікамі, іншымі ўпаўнаважанымі службовымі асобамі мытных органаў. Пры ажыццяўленні асабістага прыёму для забеспячэння кваліфікавага разгляду па сутнасці вусных зваротаў могуць запрашацца службовыя асобы структурных падраздзяленняў мытных органаў у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй. Асабісты прыём ажыццяўляецца службовымі асобамі мытных органаў на іх рабочых месцах.
Па рашэнню кіраўніцтва Дзяржаўнага мытнага камітэта, начальнікаў мытняў у выпадку неабходнасці можа быць арганізаваны выяздны асабісты прыём, а таксама папярэдні запіс на такі прыём.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта , начальнікі мытняў зацвярджаюць графікі асабістага прыёму, у якіх указваюць прозвішчы, імёны і імёны па бацьку службовых асоб мытных органаў, дні, гадзіны і месца асабістага прыёму. Асабісты прыём праводзіцца ў парадку чарговасці
Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, асобы, узнагароджаныя ордэнамі Славы і Працоўнай Славы трох ступеняў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, інваліды Вялікай Айчыннай вайны і інваліды працы Iі IIгрупы, цяжарныя жанчыны і наведвальнікі з малалетнімі дзецьмі прымаюцца ў першую чаргу.
Пытанні, з якімі звяртаюцца заяўнікі, па магчымасці, вырашаюцца ў час асабістага прыёму. У выпадках, калі вусны зварот не можа быць вырашаны непасрэдна ў час асабістага прыёму, ён выкладаецца ў пісьмовай форме. Далейшы ўлік, рэгістрацыя і разгляд вядуцца ў парадку, вызначаным для пісьмовых зваротаў.
Улік прынятых на асабістым прыёме зваротаў і вынікаў іх разгляду ажыццяўляецца ў журнале ўліку наведвальнікаў. Адказным за вядзенне журнала ўліку наведвальнікаў з’яўляецца службовая асоба, якая праводзіць асабісты прыём.
Асабісты прыём кіраўніцтва мытнага органа арганізуюць:
- у Дзяржаўным мытным камітэце – службовыя асобы арганізацыйна-інспектарскага аддзела арганізацыйна-аналітычнага упраўлення;
- у мытнях – службовыя асобы, адказныя за асабісты прыём.
Службовыя асобы, адказныя за арганізацыю ў мытных органах асабістага прыёму, арганізуюць папярэдні запіс на асабісты прыём.
Службовая асоба, адказная за асабісты прыём, высвятляе прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасці), месца жыхарства, месца працы заяўніка і прапануе выкласці сутнасць звароту.
Калі зварот з’яўляецца паўторным, то перад пачаткам асбістага прыёму вывучаюцца існуючыя матэрыялы. Інфармацыя аб заяўніку, сутнасці звароту і вынікі яго разгляду ўносіцца ў журнал уліку наведвальнікаў.
Службовая асоба, якая ажыццяўляе асабісты прыём, у
межах сваёй кампетэнцыі мае права прыняць адно з наступных рашэнняў:
- задаволіць зварот, паведаміўшы заяўніку ад парадку і тэрміне выканання прынятага рашэння;
- адмовіць у задавольванні звароту, растлумачыўшы матывы адмовы і парадак абскарджвання прынятага рашэння;
- прыняць пісьмовы зварот, калі пастаўленыя заяўнікам пытанні патрабуюць дадатковага вывучэння ці праверкі
- растлумачыўшы яму прычыны, па якіх зварот не можа быць вырашаны па сутнасці на асабістым прыёме, парадак і тэрмін яго разгляду.
Калі вырашэнне пытання, з якім звярнуўся заяўнік, не
ўваходзіць у кампетэнцыю мытнага органа, тады службовая асоба, якая ажыццяўляе
асабісты прыём, растлумачвае яму, у якую арганізацыю патрэбна звярнуцца і, па
магчымасці, садзейнічае ў гэтым.