
20 "лiшнiх" кандыцыянераў выявілі гродзенскія мытнікі ў зборным грузе, які рухаўся на тэрыторыю ЕАЭС з Літвы
У пункце пропуску «Беняконі» гродзенскімі мытнікамі спынена спроба незаконнага ўвозу з Літвы на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза тавару коштам каля 50 тыс. рублёў.



Паводле прадстаўленых да мытнага кантролю звестках, у транспартным сродку ў адрас расійскіх атрымальнікаў ішоў зборны груз розных найменняў. У выніку дагляду тавару выяўлены 20 незаяўленых у дакументах кандыцыянераў, ацэначны кошт якіх склаў каля 50 тыс. рублёў. Такім чынам «эканомія» на выплаце мытных плацяжоў па незаяўленаму тавару склала б больш за 13 тыс. рублёў.


Па факце недэкларавання тавару Гродзенскай рэгіянальнай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 ст.14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры да 30% ад кошту незаконна ўвезеннага тавару.
Па матэрыялах Гродзенскай рэгіянальнай мытні