
43-гадовы ўкраінец у чахле мабільнага тэлефона спрабаваў завезці амфетамін, які яму нібыта дала знахарка для лячэння раны на спіне
Супрацоўнікі кіналагічнай службы Гомельскай мытні выявілі амфетамін у грамадзяніна Украіны ў пункце пропуску «Новая Гута».
43-гадовы ўкраінец ехаў у якасці пасажыра легкавога аўтамабіля Renault транзітам праз Беларусь у Літву.


Пры правядзенні мытнага кантролю службовы сабака сваімі паводзінамі паказаў на магчымую наяўнасць у грамадзяніна забароненых рэчываў. Пры апытанні ён паведаміў, што наркотыкі не ўжывае і ў дадзены момант іх не перамяшчае. Пры мытным аглядзе пад чахлом яго мабільнага тэлефона мытнікі выявілі пакецік з парашкападобным рэчывам белага колеру. Як растлумачыў гаспадар тэлефона, дадзенае рэчыва яму дала знахарка ва Украіне, каб лячыць рану на спіне.


Экспертам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці ўстаноўлена, што парашкападобнае рэчыва белага колеру з'яўляецца асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам, якія не выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх мэтах – амфетамінам.
Украінец затрыманы. Гомельскай мытняй распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 артыкула 328-1 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў са штрафам або без штрафу.
Па матэрыялах Гомельскай мытні