
Агляд транспартнага сродку з ужываннем інспекцыйна-надгляднага комплексу займае 10 хвілін, а эксплуатацыя ІНК акупляецца ў 40 разоў
У той час як фізічны дагляд транспартнага сродку можа займаць да 4 гадзін, сярэдні час на сканаванне грузавіка з ужываннем інспекцыйна – надгляднага комплексу і аналіз вынікаў-10 хвілін.


У цяперашні час мытнымі органамі эксплуатуецца 10 інспекцыйна-надглядных комплексаў: 4 мабільных ІНК, 5 стацыянарных і 1 чыгуначны.

Толькі ў 2020 годзе выкарыстанне ІНК прынесла ў даход дзяржавы больш за 10 млн.рублёў, а на працягу апошніх 5 гадоў выкарыстанне ІНК вяртае ў сярэднім каля 40 рублёў даходу на 1 рубель выдаткаў.

За 2020 год з ужываннем ІНК выяўлена больш за 1750 парушэнняў, у тым ліку і злачынствы, звязаныя са спробамі перамяшчэння праз мытную мяжу буйных партый наркотыкаў.

Неінтрузіўныя тэхналогіі кантролю дазваляюць хутка праверыць змесціва транспартных сродкаў без неабходнасці разгрузкі тавару, такім чынам пацвердзіць або абвергнуць вынікі ацэнкі рызыкаў.
