
Беларуская мытня прымае ўдзел у пасяджэннях 83-й сесіі Палітычнай камісіі і 137-й сесіі Савета Сусветнай мытнай арганізацыі
Прадстаўнікі беларускай мытні на чале з намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандрам Багдзевічам з 7 па 12 снежня прымаюць удзел у пасяджэннях 83-і сесіі Палітычнай камісіі і 137-й сесіі Савета Сусветнай мытнай арганізацыі. З улікам эпідэміялагічнага становішча мерапрыемствы праходзяць у online-рэжыме.
У ходзе пасяджэнняў асобая ўвага дэлегатаў і Сакратарыята СМА нададзена пераадоленню дзяржавамі негатыўных наступстваў інфекцыі COVID-19 і ключавой ролі мытных органаў у забеспячэнні бесперабойных паставак тавараў.
На сесіі Савета адобрана Рэзалюцыя Савета СМАаб ролімытных органаў у садзейнічанні трансгранічнаму перамяшчэнню крытычна важных лекавых сродкаў і вакцын.
Удзельнікі мерапрыемстваў адзначылі неабходнасць прыняцця мытнымі службамі ўсіх краін вычарпальных мер па бесперашкодным і першачарговым афармленні вакцын ад інфекцыі, перамяшчэнне якіх праз межы чакаецца ў самы бліжэйшы час.
Акрамя таго, на парадак дня вынесены пытанні спрашчэння і стымулявання механізмаў электроннага гандлю, прымяненне тэхналогіі блокчэйн і роля Мадэлі дадзеных Сусветнай мытнай арганізацыі ў спрашчэнні ўзаемадзеяння паміж мытнымі службамі.
Таксама прадстаўнікі мытных адміністрацый разгледзелі абноўленае Практычнае кіраўніцтва па свабодных эканамічных зонах, рэгламенты рабочых органаў СМА, абмеркавалі работу па распрацоўцы крытэраў эфектыўнасці дзейнасці мытных адміністрацый.
У рамках 137-й сесіі Савета адбудуцца выбары на пасады Старшыні Савета СМА і кіраўніка Дырэктарата СМА па тарыфах і гандлі.
Умацаванне ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі і мытнымі службамі замежных дзяржаў з’яўляецца адной з прыярытэтных задач Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Штогадовыя сесіі Савета СМА, а таксама пасяджэнні Палітычнай камісіі дазваляюць абмяняцца думкамі наконт новых тэндэнцый і перспектыўных напрамкаў мытнага адміністравання.
Неабходна адзначыць, што Рэспубліка Беларусь уваходзіць у склад Палітычнай камісіі СМА з 2019 года.