
Больш за 400 кг чорнай ікры асятровых рыб спрабавалі ўвезці на тэрыторыю ЕАЭС, грэбуючы ўмовамі захоўвання (відэа)
Спробу незаконнага ўвозу з Літвы на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза больш за 400 кг чорнай ікры асятра спынілі гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску «Катлоўка». Далікатэсны прадукт перамяшчаўся ў неналежных умовах без захавання тэмпературнага рэжыму і дакументаў, у тым ліку без фітасанітарнага сертыфіката.



Пры правядзенні мытнага надгляду акрамя заяўленага расійскім перавозчыкам харчовага маку ў грузавым адсеку вялікагруза мытнікі выявілі 19 пластыкавых кантэйнераў са шклянымі банкамі, у якіх знаходзілася рэчыва цёмна-шэрага колеру, па кансістэнцыі - чорная ікра. Запячатаныя металічнымі вечкамі банкі, аб’ёмам 0,5 літра кожная, знаходзіліся ў поліэтыленавых пакетах. Па выніках экспертызы Мытнай лабараторыі выяўлены прадукт з’яўляецца ікрой асятровых парод рыб. Папярэдні ацэначны кошт прадукту перавышае 200 тыс. еўра.




У цяперашні час Гродзенская рэгіянальная мытня праводзіць неабходныя працэсуальныя дзеянні, ікра накіравана на таваразнаўчую экспертызу для вызначэння кошту.


У дзеяннях кіроўцы ўгледжваюцца прыкметы крымінальнага парушэння - кантрабанды.


Па матэрыялах Гродзенскай рэгіянальнай мытні