
Чарговую камерцыйную партыю тавару коштам 23 тысячы даляраў ЗША выявілі гомельскія мытнікі ў кабіне кіроўцы вялікагруза
Незаконнае перамяшчэнне праз беларуска-ўкраінскую мяжу камерцыйнай партыі незадэклараваных касметычных сродкаў спынілі супрацоўнікі Гомельскай мытні ў пункце пропуску «Новая Гута».

Кіроўца грузавога аўтамабіля MAN, 49-гадовы грамадзянін Украіны, пры перасячэнні мяжы заявіў, што не перамяшчае тавары, якія падлягаюць дэклараванню.


Аднак пры мытным даглядзе транспартнага сродку ў кабіне кіроўцы гомельскія мытнікі выявілі больш за адну тысячу крэмаў, бальзамаў і геляў. Кошт незадэклараваных касметычных сродкаў склаў 23 тысячы даляраў ЗША.

Кіроўца, які перамяшчаў незаконным чынам камерцыйную партыю тавару, меў намер зэканоміць на мытных плацяжах больш за 16 тысяч беларускіх рублёў.

Грамадзянін Украіны падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу, тавар быў вернуты на сумежную тэрыторыю.
Па матэрыялах Гомельскай мытні