
Грамадзянін Украіны меў намер завезці ў Беларусь 15 патронаў, «забыўшыся» пра іх наяўнасць у сваёй сумцы
У 58-гадовага ўкраінца, які рухаўся праз пункт пропуску «Новая Гута», гомельскія мытнікі знайшлі 15 патронаў калібра 9 мм.

Грамадзянін Украіны ехаў на аўтобусе «Чарнігаў-Мінск». Выбраўшы для праходжання мытнага кантролю «зялёны калідор», ён заявіў, што абмежаваных або забароненых тавараў не перамяшчае.
Падчас правядзення мытнага агляду асабістых рэчаў грамадзяніна былі выяўленыя прадметы, канструктыўна падобныя на патроны.

Мужчына растлумачыў, што забыў пра знаходжанне патронаў у сваёй сумцы.
У цяперашні час па дадзеным факце праводзяцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы, патроны накіраваныя на балістычную экспертызу ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз па Гомельскай вобласці.

У дзеяннях грамадзяніна угледжваюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 333-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Па матэрыялах Гомельскай мытні