
У 2020 годзе мытнікі спынілі 85 спроб незаконнага ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС транспартных сродкаў
У 2020 годзе каля 85 транспартных сродкаў, сярод якіх цягачы, паўпрычэпы, легкавыя аўтамабілі, з перайначанымі нумарамі альбо перамяшчаныя па падробленых дакументах выяўлены беларускімі мытнікамі пры іх увозе на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза. Распачата 35 крымінальных спраў у дачыненні да асоб, якія незаконна ўвозілі аўтамабілі


З мэтай ухілення ад выплаты мытных плацяжоў распрацоўваюцца цэлыя схемы незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу транспартных сродкаў.

Адна з іх, якая і з'яўляецца самай распаўсюджанай, - аўто набываецца ў краінах Еўрасаюза, а яго VIN-нумар «перабіваецца» за межамі ЕАЭС пад нумар аўто, ужо зарэгістраванага на тэрыторыі Саюза. Пасля на транспартны сродак «вешаецца» рэгістрацыйны нумар зарэгістраванага ў ЕАЭС аўто альбо ж транспартнага сродку, якое не падлягае аднаўленню.


Карыстаюцца папулярнасцю ў «спецыялістаў» і знаходзяцца ў лізінгу альбо арандаваныя ў краінах Еўрасаюза аўтамабілі, якія таксама на тэрыторыі Літвы набываюць «новыя» аблічча. Гэта як правіла легкавыя аўто класа «люкс», якія спрабуюць завезці з выкарыстаннем выкрадзеных альбо падробленых рэгістрацыйных знакаў.

Актыўна выкарыстоўваюць парушальнікі і падробленыя дакументы пры перамяшчэнні праз мытную мяжу транспартнага сродку, у тым ліку наўмысна прыніжаючы яго рэальны кошт.

Варта адзначыць, што найбольшай папулярнасцю для незаконнага ўвозу аўто карыстаецца літоўскі кірунак, на польскім, латвійскім і ўкраінскім такія выпадкі нешматлікія.


Дзяржаўны мытны камітэт звяртае ўвагу на адказнасць, у тым ліку і крымінальную, за падобныя супрацьпраўныя дзеянні і заклікае да захавання заканадаўства.