Звароты
Пісьмовыя і электронныя звароты грамадзяні юрыдычных асоб
Работа са зваротамі грамадзян у мытных органах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” ад 18 ліпеня 2011 года.
За 12 месяцаў 2020 года ў мытныя органы паступіла 1533 пісьмовых і электронных зваротаў грамадзян: у Дзяржаўны мытны камітэт – 1119 зваротаў, у мытні – 414. Гэта на 846 зваротаў менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.
У Дзяржаўны мытны камітэт найбольшая колькасць зваротаў паступіла ад жыхароў г.Мінска – 333, з-за межаў рэспубліцы – 280, Мінскай вобласці – 106, Брэсцкай вобласці – 90. За 12 месяцаў 2020 года паступіла 15 паўторных зваротаў (за аналагічны перыяд 2019 – 36).
Найбольш часта ў зваротах падымаліся пытанні атрымання кансультацый аб неабходных дзеяннях, пры немагчымасці вывазу часова ўвезеных транспартных сродкаў у сувязі з каранавіруснай інфекцыяй, па мытным дэклараванні, выпуску і мытным кантролю тавараў, якія дастаўляюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях, а таксама па парадку выплаты мытных плацяжоў.
Усе звароты, якія паступілі ў мытныя органы, разгледжаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны: 408 (26,61%) зваротаў задаволены, на 744 (48,53%) – дадзены тлумачэнні, на 74 (4,83%) – падрыхтаваны адмовы, 307 (20,03%) – знаходзіліся на разглядзе або былі накіраваны ў іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з кампетэнцыяй.
Асабісты прыём
Кіраўніцтвам Дзяржаўнага мытнага камітэта ва ўстаноўленыя дні і гадзіны ажыццяўляецца асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. У сувязі з сітуацыяй, звязанай з каранавіруснай інфекцыяй, прыём грамадзян можа ажыццяўляцца дыстанцыйна па сродках тэлефоннай сувязі або відэасувязі.
За 12 месяцаў 2020 года кіраўніцтвам Камітэта прынята 38 грамадзян, кіраўніцтвам мытняў – 554.
Найбольшую колькасць грамадзян, якія звярнуліся ў Дзяржаўны мытны камітэт складаюць жыхары г.Мінска (14 чалавек).
Паступіўшыя ў ходзе прыёму пытанні былі звязаны з аднаўленнем дзейнасці ўпаўнаважаных эканамічных аператараў, размяшчэннем магазінаў бяспошліннага гандлю, будаўніцтвам складоў часовага захоўвання, дзейнасцю рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон, карэкціроўкай мытнага кошту, класіфікацыяй тавараў па ТН ЗЭД, нязгодай з рашэннем па пытанні постмытнага кантролю, працаўладкаваннем у мытню.
Ва ўсіх мытнях праводзяцца кансультацыі і інфармаванне насельніцтва па пытаннях мытнай справы.
На інфармацыйных стэндах размешчаны графікі асабістага прыёму грамадзян кіраўнікамі мытных органаў; парадак абскарджання рашэнняў, дзеянняў або бяздзеянняў службовых асоб мытных органаў; нарматыўныя прававыя акты і іншая неабходная інфармацыя для грамадзян і ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці.
У мэтах інфармавання насельніцтва выкарыстоўваюцца шматлікія формы:
тэле - ірадыёпраграмы;
правядзенне прэс-канферэнцый;
публікацыя матэрыялаў у рэспубліканскіх і раённых друкаваных выданнях;
размяшчэнне інфармацыйных паведамленняў у сетцы Інтэрнэт.
У сістэме мытных органаў існуе практыка правядзення “гарачых ліній” і “прамых тэлефонных ліній” для адказаў на запыты грамадзян і суб’ектаў гаспадарання па пытаннях мытнага рэгулявання.
Электронная форма зварота грамадзян
Электронная форма зваротаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў