Галоўная
Мытны камiтэт
Структура мытных органаў Рэспублікі Беларусь
Структура мытных органаў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь (далей - ДМК) з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную мытную палітыку, забяспечвае ў межах сваёй кампетэнцыі эканамічную бяспеку Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы мытнай справы і каардынуе ў гэтай сферы дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый.
Дзяржаўнаму мытнаму камітэту падпарадкаваныя 8 мытняў, установа адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь» і рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытнясэрвіс»
ДМК падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, а па асобных пытаннях дзейнасці, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, - выключна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.