Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Гомельскай мытняй распачата крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна, які незаконна завёз у Беларусь 12 легкавых аўтамабіляў

Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў гомельскія мытнікі ўстанавілі незаконную схему ўвозу 52-гадовым жыхаром г. Гомеля легкавых іншамарак. За два гады грамадзянін завёз з Еўропы на тэрыторыю ЕАЭС 12 транспартных сродкаў.

Незаконная схема заключалася ў тым, што гамяльчанін "прыганяў" легкавушкі замежнай рэгістрацыі пад выглядам зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Яшчэ за мяжой грамадзянін відазмяняў ідэнтыфікацыйныя нумары кузаваў аўтамабіляў, каб не выплачваць за ўвезеныя аўто мытныя плацяжы.

Пры ўездзе на тэрыторыю краіны мытнікам кіроўца паказваў тэхнічны пашпарт на аўтамабіль, VIN якога быў увараны на ўвезеную машыну. Рэгістрацыйныя нумары на аўтамабілі таксама адпавядалі ўказаным у тэхпашпарце.

Падобным чынам грамадзянін завёз праз беларуска-польскую мяжу 12 легкавых аўтамабіляў. У большасці выпадкаў гэта былі дваццацігадовыя іншамаркі Citroen і Opel. У выніку незаконных дзеянняў нанесены ўрон дзяржаве ў памеры 140 тыс. беларускіх рублёў.

Гомельскай мытняй у дачыненні да грамадзяніна Рэспублікі Беларусь за ўхіленне ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры. Узбуджана крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 231 КК Рэспублікі Беларусь.

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

 

Па матэрыялах Гомельскай мытні
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.customs.gov.by/by/news1-by/view/gomelskaj-mytnjaj-raspachata-kryminalnaja-sprava-u-dachynenni-da-gramadzjanina-jaki-nezakonna-zavez-u-16094-2020/
© ДМК РБ
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт ДМК Рэспублікі Беларусь абавязковая
Падтрымка і мадэрнізацыя - Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»
Распрацоўка - БЕЛТА