Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Жыхар Жабінкі спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь камерцыйную партыю срэбных вырабаў (відэа)

Супрацоўнікі Брэсцкай мытні спынілі незаконны ўвоз на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза камерцыйнай партыі срэбных вырабаў.

30-гадовы жыхар Жабінкі вяртаўся з Польшчы на асабістым аўтамабілі FORD. Для праходжання мяжы грамадзянін абраў «зялёны» калідор, заявіўшы тым самым, што ў яго адсутнічаюць тавары, якія падлягаюць дэклараванню.

Аднак пры правядзенні аперацый мытнага кантролю мытнікі выявілі 187 срэбных ланцужкоў 925 пробы агульнай вагой больш за 1,5 кг. Грамадзянін спрабаваў схаваць ад мытнага кантролю тавар, што незаконна перамяшчаўся праз мытную мяжу, у сваёй вопратцы.

Ювелірныя вырабы затрыманы да рашэння суда. У дачыненні да ўладальніка тавару Брэсцкай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці ч.2 арт.14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй тавараў або без канфіскацыі.

 

Па матэрыялах Брэсцкай мытні
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.customs.gov.by/by/news1-by/view/zhyxar-zhabinki-sprabavau-nezakonna-uveztsi-u-belarus-kamertsyjnuju-partyju-srebnyx-vyrabau-videa-16087-2020/
© ДМК РБ
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт ДМК Рэспублікі Беларусь абавязковая
Падтрымка і мадэрнізацыя - Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»
Распрацоўка - БЕЛТА