Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Адно акно

Адно акно

Кантакты

    Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь

    Адрас:220007, Мінск, вул. Магілёўская, 45/1, тэл. +375 (17) 218-90-00 (тэлефон дзяжурнай службы), факс +375(17) 218-91-97

    Прыёмная Старшыні ДМК: +375172189104

    Прыёмная Намеснікаў Старшыні ДМК: +375 (17) 218-91-32

    Электронная пошта: gtk@customs.gov.by

Тэлефон даверу

    Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь звяртаецца да Вас і пераканаўча просіць не пакідаць без увагі:

    • факты мытных правапарушэнняў і злачынстваў;
    • неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў мытных органаў пры ажыццяўленні працэдуры мытнага кантролю.

    Ваша інфармацыя дазволіць своечасова спыніць і папярэдзіць дадзеныя негатыўныя праявы.

    КАНФІДЭНЦЫЯЛЬНАСЦЬ ЗВАРОТАЎ ГАРАНТАВАНА

    УВАГА! Тэлефон даверу ня прызначаны для кансультавання!

    Тэлефон даверу Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (017) 218-92-92

    Адрас: 220007 г.Мінск вул. Магілёўская 45/1 «Давер».

    АДПРАУЦЕ СВАЁ ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ ПРЫКМЕТАХ ПРАЯВЫ КАРУПЦЫI У МЫТНЫХ ОРГАНАХ

Электронныя звароты

Графік асабістага прыёму кіраўніцтвам ДМК

Статыстыка зваротаў

    Пісьмовыя і электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб

    Праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у мытных органах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычныхасоб" ад 18 ліпеня 2011 года.

    За 12 месяцаў 2023 года ў мытныя органы паступіла 3654 пісьмовыя і электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб, што на 1730 больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года, з іх у Дзяржаўны мытны камітэт - 644 звароты, у мытні - 3010.

    У Дзяржаўны мытны камітэт найбольшая колькасць зваротаў паступіла ад жыхароў г. Мінска - 249, Мінскай вобласці - 90, Брэсцкай вобласці - 71, Гродзенскай вобласці - 65, Віцебскай вобласці - 53. За 12 месяцаў 2023 года паступіла 2 паўторныя звароты (за аналагічны перыяд 2022 года - 9).

    Найбольш часта ў зваротах узнімаліся пытанні прадастаўлення копій мытных дакументаў і інфармацыі аб даце ўвозу транспартнага сродку; часовага ўвозу фізічнымі асобамі транспартных сродкаў для асабістага карыстання, зарэгістраваных на тэрыторыі замежных дзяржаў; абмежаванняў па перамяшчэнні асобных катэгорый тавараў; парадку выплаты мытных плацяжоў і ўтылізацыйнага збору; выпуску і мытнага кантролю тавараў, якія дастаўляюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях.

    Усе звароты разгледжаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны. 1984 (54,3%) зваротаў задаволена, па 1162 (31,8%) дадзены тлумачэнні, у 335 (9,2%) выпадках адмоўлена, 173 (4,7%) звароты знаходзяцца на разглядзе або пераадрасаваны ў іншыя дзяржаўныя органы.

    Асабісты прыём

    Кіраўніцтвам ДМК ва ўстаноўленыя дні і гадзіны ажыццяўляецца асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

    За 12 месяцаў 2023 года кіраўніцтвам Камітэта прынята 52 чалавекі, кіраўніцтвам мытняў - 306.

    Пытанні, якія паступілі пад час прыёму, датычыліся растлумачэнняў па мытным афармленні тавараў і аўтамабіляў, вызвалення ад выплаты пошлін, падаткаў адносна ўвезенага легкавога аўтамабіля пры пераездзе ў Рэспубліку Беларусь на пастаяннае месца жыхарства, затрымання легкавых аўтамабіляў, нязгоды з папярэднім класіфікацыйным рашэннем, часовага вывазу асабістых ювелірных сродкаў.

    Ва ўсіх мытнях праводзяцца кансультацыі і інфармаванне насельніцтва па пытаннях мытнай справы.

    На інфармацыйных стэндах, адзіным інтэрнет-партале мытных органаў размешчаны графікі асабістага прыёму грамадзян кіраўніцтвам мытняў, парадак абскарджання рашэнняў, дзеянняў або бяздзеяння службовых асоб мытных органаў, нарматыўныя прававыя акты і іншая неабходная інфармацыя для грамадзян і ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці.

    У мэтах інфармавання насельніцтва выкарыстоўваюцца розныя формы:

    1. тэле- і радыёпраграмы;

    2. рэгулярнае правядзенне прэс-канферэнцый;

    3. публікацыя матэрыялаў у рэспубліканскіх і раённых друкаваных выданнях;

    4. размяшчэнне інфармацыйных паведамленняў у сетцы Інтэрнэт.

    У сістэме мытных органаў існуе практыка правядзення "гарачых ліній" і "прамых тэлефонных ліній" для адказаў на пытанні, якія ўзнікаюць у грамадзян і суб'ектаў гаспадарання адносна парадку і правілаў мытнага рэгулявання.

Кансультаванне

    У адпаведнасці з артыкулам 272 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2014 г. №129-З "Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь" у мытных органах кансультаванне па пытаннях прымянення рэгулюючых мытныя праваадносіны міжнародных дагавораў і актаў, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, заканадаўства аб мытным рэгуляванні і іншых пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю мытных органаў, ажыццяўляецца бясплатна ў вуснай, пісьмовай і электроннай формах.

    Кансультаванне ў Дзяржаўным мытным камітэце (далей – ДМК) у пісьмовай і электроннай формах ажыццяўляецца пасля атрымання асобай кансультацыі па аналагічным пытанні ў мытні і ўстанове адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь"(далей – Інстытут) альбо па пытаннях, якія не ўваходзяць у кампетэнцыю мытні або інстытута.

    Вусныя кансультацыі ажыццяўляюцца ўпаўнаважанымі службовымі асобамі.

    Запісацца на вусную кансультацыю можна па тэлефонах аддзелаў дзяжурнай службы і аператыўнай інфармацыі:

    Дзяржаўны мытны камітэт: (8017) 218-90-00

    Брэсцкая мытня: (80162) 47-01-83

    Віцебская мытня: (80212) 35-02-30

    Гомельская мытня: (80232) 79-21-09

    Гродзенская рэгіянальная мытня: (80152) 79-80-06

    Магілёўская мытня: (80222) 29-90-09

    Мінская рэгіянальная мытня: (8017) 218-96-66

    Мінская цэнтральная мытня: (8017) 218-97-10

    Аператыўная мытня: (8017) 218-97-10

    Установа адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь": (8017) 218-94-63

    Запыт асобы ў пісьмовай форме накіроўваецца ў мытныя органы нарачным (кур'ерам) або па пошце:

    Дзяржаўны мытны камітэт: г. Мінск, вул. Магілёўская, 45/1. Паштовы індэкс: 220007

    Брэсцкая мытня: г. Брэст, вул. Гаўрылава, 45. Паштовы індэкс: Паштовы індэкс: 224028

    Віцебская мытня:  г. Віцебск, вул. Лазо, 114. Паштовы індэкс: Паштовы індэкс: 210033

    Гомельская мытня:   г. Гомель, вул. Інтэрнацыянальная, 30. Паштовы індэкс: 246050

    Гродзенская рэгіянальная мытня:  г. Гродна, вул. Карскага, 53. Паштовы індэкс: 230003

    Магілёўская мытня:  г. Магілёў, вул. Першамайская, 77. Паштовы індэкс: 212030

    Мінская рэгіянальная мытня:  г. Мінск, вул. Магілёўская, 43. Паштовы індэкс: 220007

    Мінская цэнтральная мытня:  г. Мінск, вул. Магілёўская, 45/3. Паштовы індэкс: 220007

    Аператыўная мытня: г. Мінск, вул. Халмагорская, 57. Паштовы індэкс: 220137

    Установа адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь":   г. Мінск, вул. Магілёўская, 45/4. Паштовы індэкс: 220007

    Запыт павінен змяшчаць:

    найменне мытнага органа, у які накіроўваецца запыт;

    прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або найменне асобы (для юрыдычных асоб, арганізацый), якая падае запыт, адрас яе месца жыхарства (месца знаходжання) або месца знаходжання;

    выклад сутнасці запыту;

    асабісты подпіс асобы, якая падае запыт.

    Запыт асобы ў электроннай форме накіроўваецца праз рубрыку "Кансультаванне"

Пералік электронных паслуг, якія аказваюцца мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь з дапамогай ААІС

Узаемадзеянне са СМI

    Па ўсіх пытаннях прадстаўнікі СМІ могуць звяртацца па тэлефоне: (+375 17) 218-92-36

    Для накіравання запытаў і акрэдытацыі СМІ звяртацца па тэлефоне: (+375 17) 218-91-83 (факс)

    Для атрымання інфармацыйных матэрыялаў па розных аспектах дзейнасці ДМК неабходна накіраваць запыт на фірменным бланку арганізацыі на імя Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Тэкст запыту павінен быць падпісаны і завераны пячаткай.

    У запыце неабходна пазначыць:

    1. Пералік пытанняў;
    2. Меркаваную дату публікацыі / выхаду ў эфір;
    3. (Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку) адказнага карэспандэнта;
    4. Адрас, тэлефон і іншую кантактную інфармацыю.

     

Інфармацыйныя рэсурсы