Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Беларускія мытнікі і пагранічнікі выявілі злачынную схему па перамяшчэнні ў краіны Еўрапейскага Саюза тавараў ваеннага прызначэння, замаскіраваных пад грамадзянскую тэхніку
Беларускія мытнікі і пагранічнікі выявілі злачынную схему па перамяшчэнні ў краіны Еўрапейскага Саюза тавараў ваеннага прызначэння, замаскіраваных пад грамадзянскую тэхніку

03 чэрвеня 2026

(0)

Беларускія мытнікі і пагранічнікі выявілі злачынную схему па перамяшчэнні ў краіны Еўрапейскага Саюза тавараў ваеннага прызначэння, замаскіраваных пад грамадзянскую тэхніку.

Так, чацвёра грамадзян Беларусі ў змове з іншымі неўстаноўленымі асобамі завезлі з Расіі рухавікі, блок-картэры, трансмісіі і камплектуючыя да іх, якія выкарыстоўваюцца пры стварэнні танкаў, баявых машын пяхоты і дэсанту.

У Мінску з дэталяў узбраення збіваліся біркі, здымалася навясное абсталяванне, ажыццяўлялася афарбоўка і маркіроўка кітайскімі іерогліфамі. Такім чынам ім надавалі выгляд нібыта рухавікоў кітайскай вытворчасці для электрастанцый.

Далей перайначаныя тавары змяшчалі пад працэдуру экспарту, каб вывезці на тэрыторыю ЕС.

Супрацоўнікі Аператыўнай мытні спынілі два грузавікі з 24 пераробленымі «кітайскімі рухавікамі», пасля чаго з вайскоўцамі пагранiчнай службы, ва ўзаемадзеянні з брэсцкiмi мытнікамі праведзеныя неадкладныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Рэалізавана яшчэ 22 ператрусы, пры якіх канфіскаваныя прадметы ўзбраення і каля 100 тыс. даляраў ЗША наяўнымі.

Распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 333-1 КК Рэспублікі Беларусь. Падазраваныя затрыманыя ў парадку арт. 108 КПК Рэспублікі Беларусь, двое арыштаваныя.

Усяго па крымінальных справах канфіскавана 200 складовых частак узбраення. Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні.

Тэгі па тэме

#Оперативная таможня

Інфармацыйныя рэсурсы