16 чэрвеня 2026
200 кг насвая спрабаваў незаконна ўвезці з Расіі беларускі індывідуальны прадпрымальнік. Ехаў ён на грузавіку IVECO, рух якога спынілі віцебскія мытнікі пры правядзенні спецмерапрыемстваў.
У транспартным сродку перамяшчалася камерцыйная партыя тавараў замежнай вытворчасці, на частку якой кіроўца падаў несапраўдныя дакументы.
Пры даглядзе ўстаноўлена, што акрамя незаконнага транспартавання адзення, абутку, запчастак, зарадных прылад, у Беларусь увозілася буйная партыя гранул зялёнага колеру, расфасаваных у палімерныя пакеты, якія былі схаваныя ў скрынкі ад садавіны. Экспертыза пацвердзіла, што гэта некурыльная тытунёвая сумесь – насвай.
Таксама ўстаноўлена, што іншыя тавары, агульным коштам 100 тыс. бел. рублёў, індывідуальны прадпрымальнік завёз на мытную тэрыторыю ЕАЭС з трэціх краін без дакументаў, якія пацвярджаюць мытнае афармленне.
Не планаваў перавозчык дастаўляць іх да ўручэння фізічным асобам і ў месцы правядзення кантролю, што прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы №297.
Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з арт. 13.12, 13.36 і ч.2 арт. 17. 6 КаАП Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з двума першымі артыкуламі індывідуальны прадпрымальнік выплаціць штраф да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння. А перасоўванне некурыльных тытунёвых вырабаў можа каштаваць яму, акрамя штрафу, канфіскацыі транспартнага сродку.
Тэгі па тэме