12 чэрвеня 2026
Брэсцкія мытнікі спынілі два факты незаконнага перамяшчэння з Польшчы сродкаў абароны раслін. Грамадзяне, надаўшы забароненым да ўвозу фізічнымі асобамі пестыцыдам від дазволеных угнаенняў, ішлі па зялёным калідоры пункта пропуску «Брэст».
У першым выпадку кіроўца аўтамабіля паспрабаваў падмануць брэсцкіх мытнікаў, схаваўшы забарону ў каністру з этыкеткай «OSD Cynknawozdolistny». Змесціва дадзенай маркіроўкі ўяўляе сабой цынкавае пазакаранёвае ўгнаенне.
Мытная экспертыза ўстанавіла, што ў тары замест дазволенага да ўвозу ўгнаення - сродак абароны раслін.
Аналагічны выпадак адбыўся з пасажыркай іншага транспартнага сродку, якая ўвозіла ідэнтычную каністру. Экспертыза зноў пацвердзіла, што па якасна-хімічным складзе залітая ў тару вадкасць з'яўляецца пестыцыдам.
Брэсцкай мытняй пачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 15.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (перамяшчэнне тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, з утойваннем ад мытнага кантролю, з наданнем адным таварам віду іншых тавараў).
Санкцыяй артыкула прадугледжана накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй утоеных тавараў або без канфіскацыі.
Тэгі па тэме