Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Партыю жаночага брэндавага адзення, якая падлягае дэклараванню, схаваў ад мытнага кантролю грамадзянін Латвіі пры ўездзе ў Беларусь
Партыю жаночага брэндавага адзення, якая падлягае дэклараванню, схаваў ад мытнага кантролю грамадзянін Латвіі пры ўездзе ў Беларусь

05 лiстапада 2026

(0)

Партыю жаночага брэндавага адзення, якая падлягае дэклараванню, схаваў ад мытнага кантролю грамадзянін Латвіі пры ўездзе ў Беларусь.

Ехаў мужчына на аўтамабілі MERCEDES-BENZ праз пункт пропуску "Каменны Лог", дзе для праходжання мяжы абраў чырвоны калідор.

Ён падаў пасажырскую дэкларацыю на часовы ўвоз транспартнага сродку і заявіў, што іншых тавараў, якія патрабавалася б задэклараваць, пры сабе не мае.

Пры аглядзе аўтамабіля гродзенскія мытнікі пераканаліся ў адваротным - ён быў запоўнены абуткам, торбамі, адзеннем, у тым ліку футрамі.

Усе вырабы апынуліся новымі, пры гэтым фабрычныя этыкеткі з іх былі зрэзаныя. Згодна з заключэннем эксперта кошт тавараў склаў больш за 132 тыс. беларускіх рублёў.

Гродзенскай рэгіянальнай мытняй у дачыненні да грамадзяніна пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 4 арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь, санкцыяй якой прадугледжана накладанне штрафу ў памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Тэгі па тэме

#Гродненская региональная таможня #Административный процесс #Незаконное перемещение

Інфармацыйныя рэсурсы