04 лiстапада 2026
Супрацоўнікі пункта мытнага афармлення "Мінская пошта" пры даглядзе аднаго з міжнародных паштовых адпраўленняў выявілі схаваныя ва ўпакоўцы з цукеркамі 4 тысячы еўра.
Пасылка прыбыла ў адрас грамадзянкі Беларусі з Германіі. У мытнай дэкларацыі адпраўнік указаў аб змешчаных у ёй касметыцы, вопратцы і прадуктах харчавання.
Увагу мытнікаў звярнуў на сябе нетаварны выгляд адной з упаковак з цукеркамі, пры раскрыцці якой і выяўлены наяўныя грашовыя сродкі.
Па гэтым факце Мінскай рэгіянальнай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 2 арт. 15.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Грашовыя сродкі канфіскаваны да рашэння суда.
Нагадваем, што перасылка наяўных грашовых сродкаў у міжнародных паштовых адпраўленнях забаронена незалежна ад сумы і назвы валюты.
Тэгі па тэме
#Минская региональная таможня #Административный процесс #Денежные средства